Мікалая Аўтуховіча пераводзяць з калоніі ў турму

Суд над палітвязнем прайшоў 17 студзеня ў івацэвіцкай калоніі №5. Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", з ініцыятывай суда выступіла кіраўніцтва калоніі. Аўтуховіча абвінавацілі ў шматлікіх парушэннях рэжыму. Таму яму змянілі ўмовы ўтрымання на больш жорсткія. Рэшту тэрміну, а гэта 2 гады, 2 месяцы і 20 дзён, ён правядзе ў турме. Верагодна, Аўтуховіча накіруюць у Гродна.

Нагадаем, што на мінулым тыдні такі ж працэс па пераводзе з калоніі ў турму прайшоў над Міколам Статкевічам. Яго асудзілі на тры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі