Ці распачнуць у Гаазе справу супраць Лукашэнкі? Меркаванне юрысткі-міжнародніцы

Ці завядуць справу супраць Лукашэнкі?

Ці завядуць справу супраць Лукашэнкі? / GettyImages

Літва адправіла ў Міжнародны крымінальны суд матэрыялы аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі. Калі справу распачнуць, то Лукашэнку і іншых асоб, супраць якіх будзе выдадзены ордар, могуць арыштаваць у любой краіне, якая ратыфікавала Рымскі статут.

Але ці распачнуць? Ці ёсць у МУС для гэтага дастаткова падстаў?  На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адказала юрыстка-міжнародніца Кацярына Дэйкала.

 

"Гэта першы прэцэдэнт, калі дзяржава-ўдзельніца сама звярнулася з трансгранічным кейсам"

На думку юрысткі, пра тое, што падставы для распачынання справы ёсць, кажа той факт, што Міністэрства юстыцыі Літвы, як мінімум, вырашыла ім заняцца.

Дзяржава не будзе рабіць такога, разумеючы, што там не будзе наогул ніякіх перспектыў у юрысдыкцыі. Гэта проста неразумна, занадта шмат рэсурсаў на гэта траціцца.

Хоць Беларусь не з'яўляецца ўдзельніцай Рымскага статута, прыцягнуць рэжым да адказнасці ўсё роўна можна. Па словах Дэйкала, фармальна Літва звярнулася ў МУС па артыкуле 14. Гэта значыць, любая дзяржава-удзельнік статута можа звярнуцца з сітуацыяй, якую лічыць парушэннем статута. А трансгранічны характар дадзенай сітуацыі быў прызнаны самім МУС, што юрысдыкцыя можа распаўсюджвацца, калі злачынствы часткова здзейсненыя на тэрыторыі дзяржавы-ўдзельніцы.

Гэта значыць, яны [злачынствы] маглі пачаць здзяйсняцца на тэрыторыі дзяржавы-няўдзельніцы, але некаторыя іх элементы здзяйсняюцца на тэрыторыі дзяржавы-ўдзельніцы. Гэта прызнаецца самім судом. Можна сказаць, што гэта першы прэцэдэнт, калі дзяржава-удзельніца сама звярнулася з трансгранічным кейсам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі