Мікалай Ладуцька пра сумнавядомую школу №23: Я думаю — гэта наша дасягненне

“Гэтая школа пабудаваная па новым праекце. На тэрыторыі горада Мінска такі праект яшчэ не прымяняўся. Тут ёсць свае вартыя асаблівасці. Я думаю – гэта наша дасягненне. Дасягненне нашай краіны”, — урачыста заяўляў кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 1 верасня 2009 года, калі пераразаў чырвоную стужку ў навюткай 23-й школе.

121120_pilecki_6koly.mp3

Роўна праз год у першы клас гэтай эксперыментальнай школы пайшоў Улад Груддзеў. А яшчэ праз тры — 13 лістапада 2012 года — хлопчык загінуў пад коламі аўтамабіля, які змог пад’ехаць да самага ганку школы.

Эксперыментатары, якія праектавалі будынак, чамусьці не прадугледзелі магчымасць агарадзіць школу і забяспечыць тэрыторыю належным асвятленнем. Праверка, якую праводзілі сталічныя ўлады пасля трагедыі, знайшла парушэнні ў 130 мінскіх школах.

Выкладчык кафедры горадабудаўніцтва БНТУ Валянцін Вашкевіч кажа, што ў апошнія дзесяцігоддзі школы пачалі будаваць іначай. Раней іх размяшчалі ў глыбіні мікрараёнаў, далей ад дарог і вуліц. Цяпер будуюць амаль ля праезных частак з інтэнсіўным рухам. На думку спецыяліста, гэта вынік таго, што ў сучасныя школы ходзяць дзеці з усяго горада, а не з аднаго мікрараёна. Кожны хоча аддаць сваё дзіця ў новую “эксклюзіўную” школу.

“Жыццё гаворыць, што школы працуюць не толькі на адзін раён. А на тыя, што побач, таксама. Дзеці ў школах бываюць самыя розныя. Вось, у гімназіях, напрыклад. Усе хочуць аддаць сваё дзіця ў гімназію”.

Кіраўнік краіны праз некалькі дзён пасля трагедыі запатрабаваў абнесці ўсе школы плотам і забараніць уезд аўтамабіляў на іх тэрыторыю. Але кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на пазачарговым паседжанні 19 лістапада, быў ужо зусім не так катэгарычны. Афіцыйны сайт арганізацыі не гаворыць з упэўненасцю пра тое, што школы абгародзяць, а толькі паведамляе, што будзе разгледжаная такая магчымасць.

“Мікалай Ладуцька даручыў да снежня правесці аператыўныя мерапрыемствы для забеспячэння бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах адукацыі. Акрамя таго, разгледзець магчымасць усталёўкі камер відэаназірання, турнікетаў, агароджаў пры пад'ездзе да тэрыторый устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, прыцягнуць да арганізацыі бяспечнага руху дзяцей удзельнікаў грамадскіх арганізацый, бацькоў, аднавіць дзейнасць дружыннікаў”.

Па дадзеных Мінгарвыканкама, ажно 84 сталічныя школы маюць патрэбу ў будаўніцтве агароджаў. Асвятленне яшчэ 46-ці альбо патрабуе рамонту, альбо ўвогуле адсутнічае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі