Мазырскі НПЗ пачаў перапрацоўку азербайджанскай нафты

Азербайджанская нафта пастаўляецца ў Беларусь па нафтаправодзе Адэса-Броды, які пачаў працу ў аверсным рэжыме, адзначае сайт udf.by.


Раней прапампоўка азербайджанскай нафты па трубаправодзе была прыпыненая, бо на Мазырскім НПЗ вяліся рамонтныя работы. Па словах прадстаўніка Азербайджана, нафта ўжо дайшла да нафтаперапрацоўчага заводу. 


Пастаўкі азербайджанскай нафты ў Беларусь плануюць весціся адначасова з пастаўкамі сыравіны з Венесуэлы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі