Маці і жонка Андрэя Саннікава спадзяюцца заўтра атрымаць з ім спатканне

Як нагадвае БелаПАН, 24 студзеня ў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі запланавана кароткатэрміновае спатканне са сваякамі. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы Саннікава з адвакатам 20 студзеня.

Жонка палітвязня Ірына Халіп кажа, што толькі на месцы яны даведаюцца, дазволіяць ці не дазволяць спатканне. Па яе словах, згодна з парадкамі калоніі, спатканне можа праходзіць адразу з двума сваякамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі