Масквічам прадавалі пуцёўкі на неіснуючую базу адпачынку ў Беларусі

Як паведамляе партал tut.by, быў адмыслова зроблены сайт, на якім расіянам прапаноўвалі набыць пуцёўкі на базу адпачынку ў Лёзненскім раёне на Віцебшчыне. Жадаючыя браніравалі на сайце домік, па электроннай пошце ім дасылалі дамову і рахунак да аплаты. Хвалявацца масквічы сталі, калі 27 снежня сайт перастаў працаваць, а тэлефоны, пазначаныя ў дамове, маўчалі.

Высветлілася, што згаданай базы адпачынку пад Лёзна няма. Маскоўская паліцыя ўжо праводзіць расследаванне. Махляры паспелі завалодаць сумай ад 7 да 14 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі