Марсэль і Кошыцэ — культурныя сталіцы ЕС у 2013 годзе
Такое рашэнне прыняло журы, якое складаецца з незалежных экспертаў.
А рэкамендавалі гэтыя гарады прадстаўнікі Еўракамісіі, Савета ЕС, Еўрапарламента, Камітэта рэгіёнаў і краін Еўрасаюза.
Нагадаем, у гарадах, якія атрымалі статус еўрапейскай культурнай сталіцы, на працягу года арганізуюцца шматлікія культурныя і турыстычныя мерапрыемствы.
Гэтая ініцыятыва ЕС існуе з 1985 года, калі першай сталіцай еўрапейскай культуры стала грэцкая сталіца — Афіны.