Максім Жбанкоў: мы можам казаць пра культурніцкую рэвалюцыю ў Беларусі

У кнігу ўвайшлі артыкулы аўтара, якія пісаліся на працягу дзесяці гадоў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Максім Жбанкоў:
130221_zbankou.mp3
“Гэта спроба зразумець саміх сябе ў кантэксце беларускай культуры, у якой хтосьці бачыць барацьбу, хтосьці — гераічны супраціў. Але, як на мяне, гэта працэс адбудовы постсавецкай, посткласічнай беларускай культурнасці. Мне падаецца, што зараз мы можам казаць пра перспектывы культурніцкай рэвалюцыі, якая адбываецца фактычна незаўважна”.

Нагадаем, што “No style. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамі” — гэта першая кніга Максіма Жбанкова. 20 яе асобнікаў учора затрымалі на літоўска-беларускай мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі