Магілёўская “Моладзь БНФ” падаравала школьную дошку беларускамоўнаму класу

Школьную дошку сёння падаравалі адзінаму беларускамоўнаму класу Магілёва, які знаходзіцца ў сярэдняй школе №1, прадстаўнікі магілёўскай філіі “Моладзь БНФ”.

Ініцыятар акцыі Эдуард Баравікоў адзначае, што такі падарунак быў неабходнасцю, бо клас не меў уласнай дошкі, і гэта складала пэўную праблему для працэсу навучання вучняў.

Эдуард гаворыць, што дошка падобна на фліпчарт — з аднаго боку на ёй можна пісаць крэйдай, з другога — маркерам.

Нагадаем, што ў адзіным беларускамоўным класе Магілёва вучыцца ўсяго трое вучняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі