“Ляпіс Трубяцкой” рыхтуе самы маштабны ў сваёй гісторыі выступ

У межах канцэрту ўпершыню ад пачатку да канца прагучыць апошні альбом “Ляпісаў” “Рабкор”, а таксама лепшыя песні апошніх альбомаў, пачынаючы ад “Капіталу”. Па словах Сяргея Міхалка, у сувязі з тым, што “Рабкор – самая цяжкая – і з музычнага, і з эмацыйнага пункту гледжання”, праграма, цалкам яна будзе выкананая толькі ў Кактэбелі, дзе “сонца, мора і віно змогуць ураўнаважыць яе злабадзённасць”. Пазней, у межах туру музыкі збіраюцца граць некалькі скарочаную версію праграмы, адаптаваную для клубных пляцовак. “Разаграваць” выступ “Ляпісаў” у Кактэбелі будзе дыджэй-сэт ад фронтмэна “Тараканаў” Змітра “Сіда” Спірына – даўняга прыхільніка беларускага гурта. Асобным сюрпрызам канцэрту стане прэм’ера відэамузычнай дзеі ад праекту “Аркестр Перальмана”, які заснаваў некалі трубач “Ляпісаў” Пафнуцій Кузюкян (ён жа Павел Кузюковіч).

Апроч “Ляпіса Трубяцкога” на фэсце “Джаз Кактэбель” сыграюць The Tiger Lillies, The Cinematic Orchestra, Ніно Катамадзе, Горан Брэгавіч, "Серебряная Свадьба", Zorge, Sophie Villy і іншыя артысты. Дарэчы, агенцтва “Дэльфін Груп” ладзіць аўтобусны тур на фэст. Даведкі: (044) 717 86 14, (029) 876 38 21.

Фота: Марыі Мітрафанавай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі