“Ляпіс Трубяцкой” — адзіная незаходняя зорка ў топах Last.fm

Гурт “Ляпіс Трубяцкой” трапіў на 5-ы радок у спісе найбольш папулярных у Расіі артыстаў паводле версіі сайта Last.fm.

Па выніках 2011 года “Ляпісаў” абагналі толькі Лэдзі Гага, Limp Bizkit, Адэль і Radiohead, а апроч таго — беларусы сталі адзінай камандай з краінаў былога СССР, якая трапіла ў расійскі Топ-10 Last.fm.

Цікава, што ва ўкраінскім чарце Last.fm “Ляпіс Трубяцкой” заняў 6 месца і стаў адзінай незаходняй зоркай у дваццатцы лепшых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі