Ля Чырвонага касцёлу памоляцца за тых, “хто нас уратаваў”

Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька. Яна распавяла, што сёння ўдзельнікі малітвы за палітвязняў каля Чырвонага касцёла згадаюць таксама Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Крысціну Шацікаву, Яну Палякову ды іншых.

Паводле Ганны Шапуцькі, з такой ідэяй выступіла журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь, якая ў сваім блогу прапанавала грамадзкасці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязня — у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 году.

Спадарыня Шапуцька спадзяецца, што гэта добрая ідэя прыжывецца, як і малітва каля Чырвонага касцёлу. Менавіта пасля Плошчы 2010 года грамадскія актывісты праводзяць тут малітвы за палітвязняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі