Лукашэнку паскардзіліся, што няма свята для партызанаў

Падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ветэраны дзяліліся сваімі ўспамінамі аб вайне, чыталі вершы, спявалі песні. Адна з жыхарак інтэрната паскардзілася кіраўніку дзяржавы, што ў Беларусі няма свята для партызанаў.

"Не магу пагадзіцца, што ў нашай краіне не ведаюць, хто такія партызаны і якую ролю яны адыгралі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Ёсць людзі, якія спрабуюць сёння ачарніць партызанскі рух. Але ў нашай краіне мы не дазволілі ваш подзвіг сказіць".

Нагадаем, летась ветэраны вайны, гісторыкі, музейшчыкі, журналісты прапаноўвалі чатыры варыянты даты для Дня партызана. Найбольш папулярная з іх — 16 ліпеня. У гэты дзень у 1944 годзе ў Мінску прайшоў партызанскі парад.


Аляксандр Лукашэнка будзе хадзіць на рэпетыцыі хора ветэранаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі