Лукашэнка назваў кіраўніка Еўракамісіі казлом (відэа)

Так ён пракаментаваў свой няўдзел у чарнобыльскіх мерапрыемствах разам з кіраўнікамі Расіі і Украіны.

"Вы задайце гэтае пытанне Януковічу чаму беларускі Прэзідэнт не прысутнічае на іх мерапрыемствах, — сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. — Гэта вы ў іх запытайце. На жаль, вашывасці хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Украіны". Прэзідэнт падкрэсліў: "Напрошвацца я ні да каго не збіраюся. І быць нейкім падпявалам я таксама не збіраюся ні ў аднаго прэзідэнта, ні ў іншага".

Лукашэнка пракаментаваў таксама выказванні кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу адносна таго, што калі Лукашэнка прыйдзе на міжнародную канферэнцыю па чарнобыльскіх пытаннях у Кіеў, то ён туды не паедзе. "Што тычыцца такіх казлоў, як Барозу, ну, быў нейкі Барозу ў Партугаліі, выгналі яго і ўладкавалі ў Еўракамісію. Я менш гляджу, што там дзе ляпнуў з еўрапейскіх чыноўнікаў", — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі