Лукашэнка ў Джакарце: Беларусь стане мостам у Еўропу для Інданэзіі (фота)

19 сакавіка ў Джакарце адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі і прэзідэнта Інданэзіі Сусіла Бамбанга Юдаёна.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Інданэзія — важны і перспектыўны партнёр Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён упэўнены, што ў бліжэйшыя гады краіны здольныя павялічыць утрая аб'ём узаемнага гандлю. 

Як інфармуе БЕЛТА, Беларусь спадзяецца пастаўляць у Інданэзію кар'ерныя самазвалы. Таксама гаворка ідзе пра вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва: наша краіна гатовая пастаўляць сучасныя ўзбраенні і рыхтаваць спецыялістаў, забяспечыць для Інданэзіі падрыхтоўку "навуковых кадраў найвышэйшай кваліфікацыі".

"Закрытых тэмаў для нашага супрацоўніцтва няма!" — сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што Беларусь можа стаць для Інданэзіі "своеасаблівым мостам ў сумежныя дзяржавы".

Аляксандр Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Інданэзіі наведаць Беларусь.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі