Лукашэнка пра Шушкевіча: Дастаткова аднаго факта, каб ён замаўчаў

Паводле словаў Лукашэнкі, ён "вельмі шмат ведае пра Шушкевіча" і "дастаткова было аднаго факта, каб ён закрыўся на ўсю рэшту жыцця". "Але я гэтага не рабіў і рабіць не буду", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Таксама Лукашэнка нагадаў, што былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі паўдзельнічаў у развале СССР, а таксама заявіў, што падчас кіравання Шушкевіча "ўсіх рускіх людзей пасадзілі на чамаданы". "Шушкевіч цяпер у вас становіцца ў Расійскай Федэрацыі героем ледзьве не на кожны дзень на ўсіх каналах", — з папрокам сказаў кіраўнік дзяржавы падчас інтэрв'ю.

На здымку: Аўтограф і адбітак рукі Станіслава Шушкевіча. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі