Такую заяву ён зрабіў 21 красавіка ў часе рэспубліканскага суботніка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што памілаваныя апазіцыянеры выйшлі з турмы не праз ціск Еўрасаюза.
“Не напісалі б прашэнне аб памілаванні — сядзелі б дагэтуль, і тыя, хто там застаўся і не напісаў гэты зварот на імя прэзідэнта, будуць сядзець. Вось і ўвесь ціск. Ніхто на мяне тут не націсне”, — цытуе кіраўніка краіны БЕЛТА.
Пры гэтым Лукашэнка распавёў, што, прымаючы рашэнне аб памілаванні, улічваў асабістыя аспекты: наяўнасць маленькага дзіця ў аднаго і праблемы са здароўем у другога памілаванага. Гаворка ідзе пра выпушчаных на волю тыдзень таму Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнку.
Таксама беларускі лідар закрануў і тэму вяртання амбасадараў краін Еўрасаюза: “Вось яны цяпер кажуць: націснулі, таму амбасадараў пусцілі. Мы, наадварот, амбасадарам сказалі: хлопцы, вы паехалі, пабудзьце там, амбасадары сёння выказалі пажаданне вярнуцца сюды. Але трэба ж перакруціць сітуацыю, каб нібыта захаваць аблічча. Такія людзі ўсё ж не дурні, яны гэта разумеюць”.
Лукашэнка пагражае вярнуць памілаваных палітвязняў за краты
“Яшчэ адзін ціск — і тыя балбатуны, якія выйшлі на волю… могуць вярнуцца зноў у калонію”, — сказаў беларускі лідар.
-
13:00 24.03.2023
-
9:39 24.03.2023
-
12:58 25.07.2022