Лукашэнка не стане сустракацца з Лаўровым

Сяргей Лаўроў і яго беларускі калега Сяргей Мартынаў абмяркуюць узаемаадносіны з Еўрасаюзам, падрыхтоўку да чарговага саміту АБСЕ". Таксама яны абмяркуюць важныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі паведаміў, што сустрэча Лукашэнкі з расійскім міністрам не плануецца. Рашэнне беларускага лідара праігнараваць візіт часткі МЗС РФ — відавочна дэманстратыўны жэст, бо дагэтуль кіраўнік Беларусі заўсёды сустракаўся нават з прыбылымі ў Мінск расійскімі губернатарамі, піша расійская газета "КоммерсантЪ". Не дапамагло і тое, што Лаўроў яшчэ да прыезду ў Мінск абвясціў, што з лідарамі беларускай апазіцыі сустракацца не будзе.

Акрамя таго, літаральна за некалькі гадзін да прыезду расійскага міністра Лукашэнка рэзкай раскрытыкаваў падыход Масквы да вайсковага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі