Лукашэнка: Калі бізнэс дапамагае апазіцыі — гэта барацьба супраць дзяржавы

Гэта адбылося ў аўторак на нарадзе па дзейнасці Савета па развіцці прадпрымальніцтва. "Калі хтосьці з бізнэсмэнаў будзе фінансаваць пятую калону ці нейкім іншым спосабам аказваць негатыўны ўплыў на грамадства, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, барацьбу супраць дзяржавы. А там свае законы, хай потым не крыўдзяцца падобныя бізнэсмэны", — перадае interfax.by словы кіраўніка Беларусі.

Акрамя таго, Лукашэнка папярэдзіў бізнэсоўцаў, каб яны не спрабавалі ўздзейнічаць на органы дзяржаўнай улады і стваралі там для сябе "дах".

Па словах беларускага кіраўніка, яго сёння ніхто не можа папракнуць у тым, што ён "кагосьці сілком прымушае дапамагаць дзяржаве". "Я роўна набліжаны да ўсіх — бізнэсмэнаў, небізнэсмэнаў, якія жадаюць дабра нашай краіне", — заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі