Луканін: вернікі "Новага жыцця" ўспрынялі вестку з суда, як цуд

Нагадаем, 27 лістапада царква "Новае жыццё" атрымала пастанову Вышэйшага гаспадарчага суду, згодна з якой павінна была да 5 снежня пакінуць свой будынак у Мінску па вуліцы Кавалёва, 72. За гэты будынак вернікі змагаліся сем гадоў. А ўчора з Гаспадарчага суда сталіцы паведамілі, што пагрозы высялення больш няма. Навіна была агучаная, калі ў царкве былі вернікі і ішла малітва. Прысутныя ўспрынялі гэта, як цуд.

Вось што распавёў Еўрарадыё юрыст царквы Сяргей Луканін:

"Канешне, мы не ведаем, што там на самой справе адбывалася, чаму яны спачатку падалі гэты ліст, а пасля яго адклікалі. Але мы гэта будзем успрымаць, як першы крок з боку ўлады ў бок наладжвання нашых адносін, і ў бок таго, каб вырашыць да канца праблему з будынкам царквы".

Адзначым. што будынак дагэтуль належыць ЖРЭА Маскоўскага раёна. Па словах Луканіна, цяпер царква будзе імкнуцца весці дыялог, каб вырашыць усе праблемы і каб у далейшым "такога напружання не ўзнікала".

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі