Літоўскія парламентары нахвальваюць Аляксандра Лукашэнку

Як інфармуе партал DELFI, гэта сябра фракцыі сацыял-дэмакратаў Станісловас Гедрайціс і Ёнас Ягмінас, які ўваходзіць у змяшаную групу парламентароў.

Літоўскім парламентарам уручылі пісьмовыя падзякі ўрада Беларусі за развіццё двухбаковых адносін. Палітыкі не засталіся абыякавымі. Так, Ягмінас адзначыў, што Беларусь стварае працоўныя месцы ў Літве і робіць сур'ёзны ўнёсак у развіццё літоўскай эканомікі: 33% нагрузкі порта Клайпеды — гэта беларускія тавары.

Гедрайціс, у сваю чаргу, запэўніваў, што літоўцам ёсць чаму павучыцца ў суседзяў. Ён заявіў, што захапляецца беларускім прагрэсам, якіс твораны пераважна высілкамі кіраўніка краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі