Літоўскі журналіст: У "справе Бяляцкага" наш Мінюст парушыў закон

Так сцвярджае палітычны аглядальнік Рамунас Богданас, які даў інтэрв'ю Радыё "Свабода". Па яго словах, беларускі бок даслаў у Літву дакументы, якія не адпавядалі дамове аб прававой дапамозе. У прыватнасці, у запыце наконт рахункаў праваабаронцаў Бяляцкага і Стэфановіча не была пазначаная  назва справы, у сувязі з якой патрабуецца прававая дапамога.
Таксама беларускі бок не апісаў злачынства, якое хоча расследаваць. Літоўскі Мінюст, кажа Богданас, мусіў адаслаць тую заяву назад як неадпаведную ўмовам дамовы аб прававой дапамозе. Аднак Літва пайшла насустрач афіцыйнаму Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі