Літоўскія памежнікі затрымалі радыеактыўныя лісічкі з Беларусі

Іх знайшлі ў прычэпе грузавіка, на якім ехаў 55-гадовы грамадзянін нашай краіны. Як інфармуе сайт delfi.lt, спрацавала стандартнае абсталяванне вымярэння радыяцыі. Радыяцыйны фон лісічак дасягаў каля 50 мікрарэнтген за гадзіну пры дапушчальным фоне 20 мікрарэнтген. І гэта толькі звонку прычэпу, унутры ён мог быць яшчэ вышэйшы.

Літоўскія памежнікі вырашылі груз з Беларусі на сваю тэрыторыю не ўпускаць. Паведамляецца, што груз адно з беларускіх прадпрыемстваў перапраўляла ў краіны заходняй Еўропы.