Лідар “Аль-Каіды” заклікае егіпцян выкрадаць еўрапейцаў
Такім чынам Айман аль-Завахіры хоча працягнуць барацьбу за іслам.
Ягоны амаль гадзінны відэазварот быў распаўсюджаны ў інтэрнэце ў сувязі з пачаткам нармалізацыі адносінаў паміж Егіптам і Ізраілем, а таксама ў сувязі з неафіцыйным пагадненнем аб спыненні агню паміж Тэль-Авівам і ХАМАСам, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы. Пасярэднікам у гэтых перамовах выступіў Егіпет.
Аль-Завахіры заклікаў егіпцян да пратэстаў супраць нармалізацыі адносінаў з Ізраілем і да звяржэння егіпецкага ўраду, які ён лічыць карумпаваным і залежным ад ЗША. Прэзідэнта Злучаных Штатаў ён назваў хлусам і запатрабаваў ад яго прызнаць паразу Амерыкі і яе саюзнікаў у Іраку, Афганістане і краінах Паўночнай Афрыкі.