Лэслі Найф: Зноў адчуваю сябе металістам, які не проста так копціць неба

Легендарны беларускі гурт прэзентаваў свой новы альбом у Гомелі, Кіеве, Кішынёве, Ільічэўску і Нікалаеве. Са словаў лідара гурта Лэслі Найфа, канцэрты прайшлі выдатна, ніводнага выступу не было без "бісаў".

"Усё выдатна, я зноў адчуваю сябе стоадсоткавым металістам, які не так проста так копціць неба, – прызнаецца Лэслі Найф. – Мы прыкалваліся, весяліліся і адчувалі, што жывем поўным жыццём. Праўда, тур жа не быў грандыёзным, а хацелася б паехаць адзін раз, даць адразу 20 канцэртаў, прыехаць, адпачыць і паехаць зноў. Увогуле ў гэтую краіну вяртацца жадання няма, бо не ведаеш, куды вернешся: на папялішча ці наадварот".

Ужо 11-га лістапада, у дзень шасці адзінак 11.11.11., Gods Tower прэзентуе свой новы альбом у сталічным клубе Re:Publik. Музыкі плануюць адыграць сольна 4-х гадзінны канцэрт, дзе выканаюць амаль усю праграму “Steel Says Last” і лепшыя "баевікі".

Да канца года музыкі прэзентуюць новы альбом у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Рызе ды Вільні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі