Лазавік: Няма магчымасці, каб кожны кандыдат выступіў па 15 разоў

Аб'яднаная грамадзянская партыя рыхтуе скаргу на Цэнтрвыбаркам у Генпракуратуру. Падставай стала пастанова ЦВК, якая забараняе кандыдату ў дэпутаты выступаць на тэлебачанні і радыё замест другога кандыдата. Нават калі адзін з’яўляецца даверанай асобай другога.

Але сакратар ЦВК Мікалай Лазавік упэўнены, што ніякіх парушэнняў камісія не дапусціла і законаў не парушыла.
120906 Lazavik.mp3
Мікалай Лазавік: “Уся логіка Выбарчага кодэкса пабудавана на забеспячэнні роўных умоваў для кандыдатаў. Бясплатны эфір, бясплатныя плошчы ў газетах павінны ўсім прадастаўляцца на роўных умовах. Калі аднаму кандыдату далі адзін выступ, то і другому — адзін. Калі адзін выступіў 15 разоў, то і другі павінен мець такую магчымасць. Але даць магчымасць выступіць кожнаму па 15 разоў не можа ні адна тэлекампанія, то правільным будзе тое, што запісана ў Выбарчым кодэксе — павінна быць роўнасць”.

Нагадаю, днямі ў тэледэбатах замест кандыдата ад АГП Уладзіміра Раманоўскага выступіў Анатоль Лябедзька, старшыня партыі і яго давераная асоба, а таксама кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У АГП рашэнне ЦВК палічылі адмысловым крокам, каб абмежаваць выступы лідара партыі.

Пытанне падчас тэледэбатаў: вы Ярмошыну паважаеце, пра боршч чулі? (відэа)

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі