Купіць iPhone у Беларусі: Калі не “шэры”, то скрадзены

“Для гэтага трэба падпісаць вялікую колькасць дакументаў. Як толькі што якое – адразу паведамім на сайце сваім. Вы зразумейце – мы ж прадаём толькі “белыя” апараты. А што тычыцца iPhone то пакуль ніякай інфармацыі. Але мы, вядома ж, былі б рады іх прадаваць”, — расказваюць пра магчымасць афіцыйна прадаваць тэлефоны кампаніі Apple прадстаўнікі аднаго з сотавых аператараў.

120816 Pilecki Apple.mp3

Пазваніць ім вымушае размова з адміністратарам новай сталічнай крамы I-Store, што гандлюе выключна “яблычнай” тэхнікай. iMac, iPad, iPod, MacBook, Mac Pro – тут можна набыць усё, акрамя тэлефонаў iPhone. Адміністратар расказвае, што гэта палітыка амерыканскай кампаніі — афіцыйна прадаваць тэлефоны толькі з дапамогай сотавых аператараў. Таму ў фірмовай краме іх не знаходжу.

Але мець “чысты” і “афіцыйны” тэлефончык вельмі ж хочацца. Званю ў “Гіпрасувязь” – гэтая дзяржаўная арганізацыя займаецца ў Беларусі сертыфікацыяй электроннай тэхнікі, у тым ліку і мабільнікаў. Начальнік Анатоль Івашкевіч нечакана радуе – iPhone у Беларусі сертыфікуюць, хоць, і ў іншай установе.

“Sony, Nokia, Samsung – гэта ўсё ў нас. А iPhone — гэта “Белліс”.

Званю ў таямнічы “Белліс”. Адзіны спецыяліст па iPhone неахвотна расказвае, што гэтыя амерыканскія мабільнікі ўсё ж сертыфікаваныя ў нашай краіне. Праўда, дакументы на іх афармляла не кампанія Apple, а звычайныя… “іпэшнікі”.

“Сертыфікаваныя. Куча ёсць сертыфікатаў на гэтыя тэлефоны. У “іпэшнікаў”, у іншых прадпрымальнікаў”.

Мне называюць нават прозвішча чалавека, які мае шчасце прадаваць у Беларусі “белыя” iPhone. Званю да яго ў краму і праўда — абяцаюць паказаць сертыфікат, калі збяруся набываць тэлефон у іх.

А вось калі не прадстаўляцца журналістам, то прадаўцы гавораць зусім іншае. Проста па тэлефоне мне расказваюць, што абсалютная большасць тэлефончыкаў з надкусаным яблыкам у нашай краіне – альбо крадзеныя (аператарскія), альбо шэрыя. Розніца ў коштах на іх невялікая – усяго 30 долараў. Але калі вы не ездзіце за мяжу, можна смела эканоміць.

“З аператарскім мінусы — немагчымасць выехаць за мяжу. Ён там заблакаваны будзе. Груба кажучы — гэта скрадзены тэлефон. Яго купілі ў растэрміноўку ў аператара і не плацяць. А неаператарскі — гэта набыты ў эплаўскіх крамах у Германіі і Англіі”.

Такая вось гісторыя. І нават premium reseller, а менавіта такі статус мае новая крама I-Store, яе не зменіць. Ды і кошты там значна вышэйшыя, чым у інтэрнэт-крамах. Да 30 мільёнаў даходзяць. А ў беларускай рэчаіснасці розніца ў 50 долараў можа разарыць любога афіцыйнага прадстаўніка, нават калі ён надумае сертыфікаваць усю прадукцыю.

“З аператарскім мінусы — немагчымасць выехаць за мяжу. Ён там заблакаваны будзе. Груба кажучы — гэта скрадзены тэлефон. Яго купілі ў растэрміноўку ў аператара і не плацяць. А неаператарскі — гэта набыты ў эплаўскіх крамах у Германіі і Англіі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі