Што ядуць мінчукі ў кінатэатрах?

130111_savich_kino.mp3

“Як пачынаецца кінасеанс — пачынаецца сталовая нейкая. Папкорн увогуле паўсюль пасля кінасеанса”, — у кінатэатры “Кастрычнік” гавораць, што гледачы прыносяць піцу, піва і марожанае.


У “Доме кіно” з самага адкрыцця кінатэатра ў 2005 годзе вядуць барацьбу з аматарамі піва.


“Нават выводзілі з міліцыяй, калі чалавеку не былі зразумелы нашыя заўвагі. Аддаем грошы, калі чалавек не хоча спыняцца піць. Канечне, калі выводзілі з міліцыяй — грошы не вяртаем”, — кажуць у "Доме кіно". Штрафам за распіванне спіртных напояў тут вельмі абрадаваліся.


У адрамантаваным “Піянеры” хоць і няма ні кафэ, ні бараў, але ежу ядуць і там — прыносяць з сабой.


“Піцу, ежу з "МакДональдса" адназначна не прапускаем — яна ж тлустая, аб што яны рукі будуць выціраць? Аб крэслы, а ў нас рамонт! Зразумела, бывае, людзі пасля працы — і галодныя”, — заяўляе адміністратар кінатэатра “Піянер”.


У кінатэатры “Цэнтральны” не ядуць з 2011 года і, паводле слоў адміністратара, многія гэта ацанілі, хоць нараканні ёсць. Скардзяцца: як гэта, у кіно — і нельга есці?


"З семкамі прыходзяць, гарэлкай, з півам, і шампанскае забіраем і прапаноўваем здаць ў камеры захоўвання пад ключ да канца сеанса”, — кажуць у адміністрацыі кінатэатра. Тое, што перад сеансам у бары кінатэатра прадаюць папкорн, называюць неадпаведнасцю і пагаджаюцца, што гэта "неяк гэтак".


У кінатэатры “Беларусь” думаюць перайсці на ўпакоўкі папкорну, якія не шапацяць:


“Мы падавалі прапановы, каб забараніць ежу ў зале, але нас не падтрымалі. Прапаноўваюць упакоўкі папкорну, якія не шамацяць. Чыпсы ўжо прадаем у такіх упакоўках”, — заўважаюць у кінатэатры.


Ва Украіне есці ў кінатэатрах можна, колькі хочаш, піць — забараняецца. У кіеўскім кінатэатры “Спадарожнік” за гэтым сочыць ахова нават падчас прагляду сеанса. А вось у суседняй Польшчы, як расказваюць у варшаўскім кінатэатры “Атлантык”, за ежу ці нават піва слова ніхто не скажа:


“У нас ніхто заўваг не робіць, калі чалавек п’е піва ў кінатэатры”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі