Колькасць работнікаў ЖКГ зменшылася на 4000 чалавек

“За мінулы год колькасць чалавек была скарочана на 4000 чалавек ад 146 тысяч чалавек, занятых у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі”, — паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

Па словах чыноўніка, за кошт скарачэння працоўных месцаў удалося зэканоміць на заробках болей за 10 мільярдаў рублёў.

Між тым, у ЖЭСах сталіцы адзначаюць недахоп працоўных рук: патрабуюцца намеснікі дырэктара, бухгалтары, слесары, цясляры і дворнікі. Да прыкладу, толькі ў 120-м ЖЭСе Мінска не хапае 21 дворніка, цясляра, двух сантэхнікаў і бухгалтара.

На пытанне Еўрарадыё, ці спраўляецца штат супрацоўнікаў ЖЭСа з аб’ёмамі работы на тэрыторыі, супрацоўнікі шчыра адзначаюць: хацелася б нашмат лепш.

Фота — a-h.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі