Клічаўскі вальшчык лесу збіў мужчыну, які лез да яго з парадамі
28-гадоваму мужчыну пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Па дарозе на працу да лесу каля вёскі Усакіна вальшчык лесу вырашыў падвезці незнаёмага мужчыну, які стаяў на трасе. Бліз лесу кіроўца спыніўся, высадзіў спадарожніка і прыняўся за працу.
Праўда, паведамляе магілёўскі партал 222.by, нецвярозы спадарожнік вырашыў не пакідаць вальшчыка. Мужчына вырашыў, што той не ўмее сячы дрэвы, і захацеў паказаць яму, як трэба працаваць. Вальшчык папрасіў "памочніка" не блытацца пад нагамі. Той пакрыўдзіўся і стукнуў мужчыну паленам. Лесасек у адказ збіў крыўдзіцеля. У выніку 39-гадовы мужчына апынуўся ў лякарні. У яго дыягнаставалі парыў селязёнкі і пералом рабра.