Кітайскі мільярдэр хоча купіць частку Ісландыі за 100 мільёнаў

Кітайскі мільярдэр мае намер купіць значную частку Ісландыі з мэтай будаўніцтва там курорта. Крытыкі сцвярджаюць, што гэтая здзелка дазволіць Пекіну заявіць пра свае правы на Арктыку, адзначае газета Financial Times.


Паводле выдання, кітайскі мільярдэр Хуанг Нубо збіраецца набыць 0,3% тэрыторыі Ісландыі і гатовы заплаціць каля 100 мільёнаў долараў. Як вядома, Ісландыя цяпер знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы, таму афіцыйны Рэйк'явік спачатку ахвотна пачаў перамовы, але цяпер ужо больш стрыманы і вывучае ўмовы здзелкі. Эксперты Financial Times не выключаюць, што за прыватнай ініцыятывай мільярдэра можа стаяць афіцыйны Пекін.

Фота — ft.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі