Кіроўца, які збіў дзяцей у Пінску, можа аказацца міліцыянтам (фота)

Гаворыцца, што аварыю здзейсніў 22-х гадовы супрацоўнік АБЭЗ. Такая інфармацыя і фота з месца здарэння з’явіліся на некаторых пінскіх сайтах і сацыяльнай сетцы “У кантакце”. Пінчукі актыўна абмяркоўваюць здарэнне і асцярагаюцца каб яго раследванне не было “спушчана на тармазах”.

Нагадаем, што аварыя адбылася ў суботу. Кіроўца аўтамабіля па невядомай прычыне выехаў на тратуар і збіў маладую маці з вазком. У ім знаходзіліся два 1,5-гадовых дзіцёнка. Усе трое атрымалі цяжкія траўмы і знаходзяцца ў лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі