Кіраўніцтва краіны не лічыць кошты ў крамах высокімі
Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы, адказваючы журналістам.
Па словах міністра, у беларускіх крамах можна купіць мяса па 12 тысяч рублёў і памідоры па 8 тысяч рублёў.
Міністр таксама адзначыў, што імпарт асобных харчовых тавараў скарачаецца, бо іх замяшчаюць беларускімі прадуктамі.
На пытанне пра тое, як падзенне рубля паўплывае на працу прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны, Русы заявіў: "Ды не так моцна рубель беларускі і зваліўся".
Як адзначае БелаПАН, 19 траўня віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас заявіў журналістам, што ажыятажны попыт на прадукты харчавання ў асобных населеных пунктах нічым не абгрунтаваны. У прыватнасці, ён згадаў пра ажыятаж з соллю, макаронамі і крупамі.
Румас заявіў таксама, што ў траўні знізіліся кошты на шэраг прадуктаў харчавання, у прыватнасці крупы і памідоры.