Кіраўнік антыдопінгавага агенцтва: у суд можна падаць на працягу 21 дня

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль Алімпіяды ў Лондане ў беларускай штурхальніцы ядра Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік.

Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла кажа, што стаіць задача высветліць, якім чынам забаронены прэпарат патрапіў у арганізм спартсменкі.
120814 Vanchadla Doping21dzien.mp3
Ванхадла: "21 дзень — гэта тэрмін, на працягу якога можна падаць абскарджванне ў суд. За гэты час мы павінны правесці расследаванне".

Аляксандр Ванхадла нагадвае, што перад ад'ездам на Алімпіяду спартоўка прайшла і нацыянальны, і міжнародны допінг-кантроль. Атрымліваецца, што знойдзены забаронены прэпарат мог патрапіць у арганізм Надзеі Астапчук у перыяд з 30 ліпеня да 4 жніўня. Аднак у такой сітуацыі допінг для Астапчук не меў сэнсу, паколькі да старту на Гульнях рэчыва не паспела б пачаць дзейнічаць — для гэтага былі патрэбныя некалькі тыдняў, кажа Ванхадла.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі