Кіраўнік мінфіна Нідэрландаў узначаліў Еўрагрупу

Галасаванне адбылося ўвечары ў панядзелак, 21 студзеня. 46-гадовы сацыял-дэмакрат Дэйселблум быў адзіным кандыдатам на пасаду, адзначаюць замежныя СМІ.

Ён змяніў прэм'ер-міністра Люксембурга Жан-Клода Юнкера, які ўзначальваў Еўрагрупу да яго. Юнкер быў першым абраным кіраўніком Еўрагрупы ў 2005 годзе.

Дэйселблум узначальвае міністэрства фінансаў Нідэрландаў з лістапада 2012 года. Да гэтага ён на працягу 12 гадоў быў дэпутатам парламента краіны ад Партыі працы.

Еўрагрупа з'яўляецца нефармальнай структурай і займаецца каардынацыяй фінансавай палітыкі краін-чальцоў Еўрасаюза.

Фота — newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі