Казахі ледзь не сталі аўтарамі самай гучнай сенсацыі чемпіянату (фота)

Амерыканцы здолелі вырваць перамогу толькі ў овертайме — 3:2 (0:0, 1:1, 1:1, 1:0). Джэй-Ці Браўн адкрыў лік на 35-й хвіліне, але праз 4 хвіліны Канстанцін Пушкароў закідвае шайбу ў адказ. На 45-й Джасцін Фолк зноў выводзіць наперад зборную ЗША (ён стаў аўтарам і пераможнай шайбы ў овертайме), але за 4 хвіліны да заканчэння асноўнага часу Талгат Жайлаўоў зноў робіць лік нічыйным — 2:2. У выніку — овертайм! Казахі, якія ў папярэдніх матчах не ўзялі ачкоў, адабралі ачко ў амерыканцаў! Ім не хапіла толькі 22 секундаў, каб ад авертайму перайсці да пасляматчавых булітаў.

У іншых матчах сённяшняга дня Чэхія разграміла Італію — 6:0 (2:0, 3:0, 1:0), Канада перамагла Фінляндыю — 5:3 (0:2, 3:1, 2:0), Расія разграміла Швецыю — 7:3 (1:2, 2:1, 4:0).

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі