Каця Пытлева прапануе разглядзець свае "Внутренности"

Тэле- і радыё-вядучая Каця Пытлева выдала зборнік сваіх вершаў, які атрымаў назву "Внутренности". Больш за сто твораў, змешчаных у кнізе, падзеленыя на тры часткі "Галава", "Сэрца" і "Іншае".

"Тэмы розныя, - распавядае аўтар. - Чаму "Галава" ды "Сэрца"? Бо там вельмі шмат і вострасацыяльных тэкстаў, зразумела, шоў-бізу ды сучасным норавам шмат чаго прысвечана, чалавечай прыродзе, ну, і натуральна, шмат вершаў пра каханне, рознае каханне, шчаслівае і нешчаслівае".


Хутка "Внутренности" з'явяцца ў вольным продажы ў мінскіх крамах, пакуль жа зборнік можна набыць толькі праз выдавецтва "Более другое".

Таксама кніга беларускай журналісткі будзе прадавацца ў Маскве, Санкт Пецярбургу ды Кіеве. Дарэчы, ў Расіі ўжо прайшлі афіцыйныя прэзентацыі кнігі, дзе Каця, апроч вершаў, сольна выканала свае песні. Цікавасць публікі была такой высокай, што нават з'явіліся думкі, адрадзіць гурт "Клёндайк".

"Тэксты ў гурце я пішу, - тлумачыць Каця. - Таму гэта ў пэўным сэнсе таксама вершы, але пакладзеныя на музыку. І народ так зацікавіўся песнямі, што прапанавалі нам з "Клёндайк" тур. Цалкам верагодна, што мы ўсё ж вернемся. Ёсць жаданне перазапісаць старыя песні і запісаць усе новыя. Карацей, хлопцаў вельмі натхніла гэтая ідэя і можна сказаць, што дзякуючы гэтаму зборніку ў нас з'явілася другая хваля цікавасці да "Клёндайка".

Мінская і Кіеўская прэзентацыі "Внутренностей" адбудуцца толькі восенню, але Каця абяцае, што гэта будзе гучная імпрэза, праўда падрабязнасцяў пакуль не выдае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі