Кастусёў на асамблеі дзелавых колаў: з Раманчуком вітаюся (відэа)

У беларускай сталіцы 13 сакавіка праходзіць XIV асамблея дзелавых колаў. У ёй удзельнічаюць больш за 200 прадпрымальнікаў, эксперты, прадстаўнікі дзяржорганаў (між іншым, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў) і міжнародных арганізацый.

Як паведамляе БелаПАН, з ліку апазіцыянераў на асамблеі прысутнічалі прадстаўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Між іншым, Кастусёў выказаўся пра Раманчука. Як вядома, на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, правёў сваю сумнавядомую прэс-канферэнцыю, на якой фальшыва выказваўся пра апазіцыянераў, якія на той момант былі за кратамі.

"Мы з ім не былі ворагамі, не былі сябрамі, — кажа Кастусёў. — Але пры сустрэчы вітаемся. Калі ёсць неабходнасць перамаўляць, перамаўляем. Я ні з кога не хачу будаваць ворага. Чалавек рабіў так, як ён мог зрабіць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі