Цяпер міліцыя правярае, ці сапраўды гэтыя маладыя людзі збівалі ў мінскім метро інваліда першай групы, інфармуе партал tut.by.
Нагадаем, 40-гадовы мужчына ў вагоне метро прасіў маладога чалавека саступіць месца, бо яму было цяжка стаяць. У адказ яго збілі.
Зламыснікі — два хлопцы і дзяўчына — выйшлі на станцыі "Плошча Перамогі". Іх твары патрапілі ў аб'ектыў відэакамеры.
Фота — tut.by, onliner.by