"Канцэрт на траве" 11 чэрвеня на хутары Шаблі адбудзецца

Канцэрт чакаецца файны, з цэлым наборам прыемнасцяў, пачынаючы ад Лявона Вольскага, Крамбамбулі, J:Морс і заканчваючы цёплай ноччу на траўцы. Абяцанкі "Будзьмы!" можна паслухаць на прайгравальніку справа. 

Еўрарадыё: Ці складаць заплечнік, рыхтуючыся да паездкі ў “Шаблі” на канцэрт, ці не спяшацца гэта рабіць?
Плотка: “Канешне ж, складаць заплечнік на фестываль “Шаблі”, бо ён адбудзецца ў суботу 11 чэрвеня. Наколькі спяшацца, кожны сам вырашыць, бо нехта збіраецца хуценька, за паўгадзінкі, а некаму трэба пару дзён. 11 чэрвеня фестываль чакае ўсіх”.
Еўрарадыё: Адна змена была – змена даты. А ці не прадугледжана змена складу музыкаў?
Плотка: «Склад удзельнікаў застаецца той самы, які меў быць у траўні. Усе ахвотныя пабачаць музычныя калектывы, якія былі абвешчаныя – гэта «Крамбамбуля» з новай праграмай «Драбадзі-Драбада», "J:Морс" з праграмай "Многа неба", Лявон Вольскі з "Белай яблыняй грому", ды іншыя вельмі добрыя беларускія гурты. Магу нагадаць, што 28 траўня мела адбыцца прэзентацыя мульціка  «Будзьма беларусамі», які з-за пераноса быў прэзентаваны ў жывым эфіры тэлепартала Tut.by. Але ўсе ахвотныя пабачаць яго яшчэ раз там жа на “Шаблях”. Гэта ўжо будзе не прэзентацыя, гэта будзе падсумаванне таго, якім атрымаўся нейкі мульт, і ўжо ўсе змогуць падзяліцца меркаваннямі, паставіць сваю адзнаку мульту ў сяброўскай добрай атмасферы».
Еўрарадыё: Перад першай датай планаваліся розныя мерапрыемствы і дзя дзяцей і ўвогуле розныя імпрэзы, акрамя канцэрту. Ці гэтыя планы не змяніліся?
Плотка: «Гэтыя планы крыху змяніліся. Праз перанос. На жаль, шмат якія дамоўленнасці культурнага характару не змаглі быць перанесенымі ў «Шаблі». У любым выпадку, палатка «Будзьма» будзе , але не ўтакім шырокіэм эфіры, як гэта планавалася першапачаткова».
Еўрарадыё: Як найлепш даехаць да вашага мерапрыемства?
Плотка: «Лепш за ўсё даехаць, папярэдне звязаўшыся з арганізатарамі фестываалю «Шаблі», напісаўшы адпапведна ў форме, як там просіцца на сайце, там ёсць магчымасць папярэдне замовіць гэта праз інтэрнэт, там усё падрабязна апісана».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі