Кандыдату ў дэпутаты з Брэстчыны прыйшло 4 штрафы за адзін дзень

Анатоль Новік не ўзяў да ўвагі фотафіксатары, якія нядаўна ўсталявалі на трасе М1, і там-сям не збавіў газу.

“Ніякой не было правакацыі. Ехаў па ўлёткі. Праехаў ад Брэста да Мінска, і мне 4 штрафы далі, — патлумачыў Новік. — Два па 50 і два па 100 тысяч рублёў. Адзін у Кобрынскім, адзін у Стаўбцоўскім, адзін у Дзяржынскім і адзін у Мінскім раёне. Да халеры, але што зробіш. Заказны ліст дахаты даслалі, там сфатаграфаваны аўтамабіль, нумар аўтамабіля і напісана, у які час і на колькі перавысіў дазволеную хуткасць”.

Спадар Новік кажа: перавышаў не нашмат, таму сумы адносна невялікія. А вось аднаму з калегаў-партыйцаў  пашэнціла менш. Ён атрымаў з М1 тры заказных лісты, але сума перавысіла  тую, якую мусіць сплаціць Новік. Больш агрэсіўная манера язды, мяркуюць партыйцы.

“Цяпер буду больш абачлівы”, — плануе спадар Новік.

Анатоль Новік балатаваўся па Брэсцкай-Пагранічнай акрузе №4, ён вылучэнец Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі