Канцэрт гурта Neuro Dubel у Мінскім “Рэактары” забаронены

Пра гэтае здарэнне лідэр гурта Аляксандр Куллінковіч паведаміў у сваім блогу на сайце naviny.by. Ён адзначае, што Neuro Dubel на мінулых выбарах нікога не падтрымліваў і не выступаў за ніводнага кандыдата. Аднак па версіі чыноўнікаў, якія забаранілі канцэрт, “дзюбелі” падтрымлівалі апазіцыю.

Такім чынам, існаванне “чорнага спісу” дзеячаў культуры, на якіх чыноўнікі наклалі своеасаблівую анафему, рэальны факт, лічыць Куллінковіч.

Фота: saligorsk.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі