Камітэт па правах чалавека ААН не прызнаў парушэння правоў Сяргея Каваленкі

Актывіст скардзіўся на парушэнне яго грамадзянскіх і палітычных правоў на судзе. Нагадаем, што Каваленку асудзілі за вывешванне 7 студзеня 2010 года бел-чырвона-белага сцяга на гарадской ёлцы ў Віцебску.

Актывіст скардзіўся, што суд адмовіў яму ў выкліку сведкаў. Аднак камітэт ААН вырашыў, што прадстаўленыя судовыя матэрыялы не даюць падставаў лічыць правы актывіста парушанымі, адзначае праваабарончы сайт "Вясна".

Таксама камітэт ААН не пагадзіўся, што дзяржава абмежавала права на свабоду палітычных перакананняў, калі судзіла Каваленку за вывешаны сцяг.  Камітэт адзначыў, што, свабода выказваць свае думкі можа мець абмежаванні, неабходныя для забеспячэння грамадскага парадку.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі