"Калыханка" вяртаецца на галоўны тэлеканал Беларусі

Як нагадвае БЕЛТА, "Калыханка" — адна з самых старых праграм айчыннага тэлебачання. Упершыню яна выйшла ў эфір у студзені 1981 года, а ў летась адзначыла 30-годдзе.

У 2003 годзе праграма з Першага нацыянальнага канала (цяперашняга "Беларусь 1") перайшла на "ЛАД" ("Беларусь 2"). У сувязі з прамымі трансляцыямі спартовых спаборніцтваў увечары дзіцячая перадача перыядычна выпадала з эфіру. Таму кіраўніцтва БТ і вырашыла перанесці праграму на іншы канал.

Ад 12 сакавіка "Калыханку" будуць паказваць на тэлеканале "Беларусь 1" у 19.40.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі