Каб сустрэцца з імператарам, японец пераплыў ахоўны роў вакол палаца

Па словах афіцэра імператарскай гвардыі, інцыдэнт адбыўся раніцай 22 студзеня. На пытанне аб мэтах візіту мужчына адказаў: "Я прыйшоў, каб убачыць імператара”. Калі затрыманы пройдзе тэст на стан свядомасьці, супраць яго завядуць крымінальную справу.


Падобны інцыдэнт меў месца ў 2008 годзе. Тады голы брытанец нырнуў у роў вакол палаца японскага імператара, а затым пачаў плёскацца вадой і кідацца камянямі ўпаліцэйскіх. Правёўшы ў вадзе каля гадзіны, мужчына выйшаў на бераг і быў затрыманы, паведамляе afp.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі