Італьянцы хочуць набыць у пракат беларускі дзіцячы фільм
Такую прапанову кінастудыя “Беларусьфільм” атрымала ад італьянскіх кінематаграфістаў на Канскім фестывалі.
Гаворка ідзе пра дзіцячую прыгодніцкую стужку “Рыжык у залюстаркоўі”, паведамляе БЕЛТА. На фестывалі ў Канах працаваў асобны беларускі павільён і гэта прынесла пэўныя вынікі: за дзесяць дзён беларускія кіношнікі правялі перамовы з калегамі з болей чым 30 краін свету.
Патэнцыйных партнёраў цікавілі магчымасці кінастудыі “Беларусьфільм”, сумесная вытворчасць дакументальнага і гульнявога кіно, паўнаметражнага анімацыйнага 3D-фільма, а таксама ўдзел беларускіх карцін у міжнародных кінафестывалях.