Італьянская амбасада абвяргае прыезд Берлусконі ў Беларусь

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных таксама не пацвердзіў намер італьянскага прэм'ера наведаць Мінск ў канцы траўня.


Пра магчымы прыезд Берлусконі ў Мінск у панядзелак паведаміў адвакат італьянскага прэм'ера Нікало Гедыні. Ён заявіў, што Берлусконі не здолее прысутнічаць 30 і 31 траўня на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго запланаваны візіт у Беларусь.


У гэтыя дні суды ў Італіі разгледзяць два абвінавачанні супраць Берлусконі: у сэксуальных зносінах з непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы, адзначае Радыё "Свабода".