Ініцыятар байкоту "Укантакце" заходзіў на сваю старонку (прынтскрын)

Еўрарадыё заўважыла, што Сяргей Мінаеў заходзіў на сваю старонку "Укантакце" пасля таго, як абвясціў байкот і напісаў на "сцяне", што не будзе карыстацца гэтай сацыяльнай сеткай.

9 траўня ён абвясціў, што не будзе карыстацца "Укантакце", а апошні раз заходзіў на старонку 10 траўня а 15-й гадзіне.

Нагадаем, прычынай гэтаму стала выказванне стваральніка і ўладальніка сацыяльнай сеткі "Укантакце" Паўла Дурава у сваім Твітары наконт Дня Перамогі: "Народ гуляе. Яшчэ б — 67 гадоў таму Сталін адстаяў у Гітлера права рэпрэсаваць насельніцтва СССР".

16.45. Мінаеў выдаліў сваю старонку "Укантакце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі