Ініцыятар акцыяў “Стоп-бензін” патрапіў у аварыю

Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі "За аўто" Арцём Шаркоў паведаміў пра здарэнне ў сваім фэйсбуку.

“Сёння адна вадзіцелка траліка на святлафоры дала задні ход і ўдарыла мне бампер і фару, хоць я стаяў на месцы”, — напісаў апоўначы Шаркоў. Паводле яго, спачатку жанчына-кіроўца спрабавала яму “ўсучыць сотку”, а потым “намагалася мянтам уціраць у вушы, што гэта я — ідыёт”.

Разборкі ў выніку цягнуліся гадзіну — але, дзякуючы сведкам і вулічным камерам назірання, скончыліся на карысць Шаркова: вінаватым прызналі кіроўцу тралейбуса.

“Заўсёды глядзіце на тры крокі наперад не толькі за стырном аўтамабіля, але і ў жыцці”, — рэзюмаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Арцём.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі