Ігар Бокій заваяваў на Паралімпіядзе ўжо чацвёрты залаты медаль!

Нагадаем, Ігар Бокій жыве ў Бабруйску, паступіў у БДУ на бізнэс-менеджмент тэхналогіі. Займаецца плаваннем з 6 гадоў. У лік паралімпійцаў трапіў з-за слабога зроку.

"Я проста плыву ад адной дыстанцыі да другой", — сціпла кажа паралімпійскі чэмпіён у інтэрв'ю газеце "Прессбол". Паводле звестак выдання, яго ўжо спрабуюць пераманіць некаторыя краіны былога СССР.

На рахунку беларускіх паралімпійцаў у Лондане 7 медалёў, 5 з іх (4 залатых і 1 срэбраны) заваяваў Ігар Бокій. У медальным заліку наша каманда займае 21 месца.

Спаборніцтвы працягнуцца да 9 верасня.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі